У семінары прынялі ўдзел старшыні пассельвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада і раёна, прадстаўнікі аховы здароўя, РАНС, ТЦСАН і камісіі па справах непаўналетніх.
Удзельнікі семінара абмеркавалі парадак дзеянняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі. Вялікую ўвагу надалі механізму ўзаемадзеяння ў пытаннях правядзення сацыяльнага расследавання. Акцэнт зрабілі на тым, каб усе суб'екты прафілактыкі далі максімальна дакладную і поўную інфармацыю пра сям'ю. Бо першачарговай задачай Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях», якая стаіць перад дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, з'яўляецца ранняе выяўленне сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх, своечасовае адабранне дзяцей з няшчасных сем'яў, неадкладнае рэагаванне на факты, якія пагражаюць дабрабыту непаўналетніх.
— Ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама вядзецца Журнал уліку інфармацыі аб дзецях, якія апынуліся ў неспрыяльнай абстаноўцы, атрыманай з дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый, ад грамадзян. За 9 месяцаў 2022 года паступіла 136 інфармаванняў, пацвердзілася 35 інфармацый (25,7% ад агульнай колькасці), — адзначыла дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Доўнар-Слізская.
Крыніца: valozhin.by


