Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дапамогі мала не бывае

12.10.2022

У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» сумесна з работнікамі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штогод аказваюць дапамогу адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам.

Гэты год не стаў выключэннем. Узброіўшыся рыдлёўкамі, граблямі і кошыкамі, працоўны дэсант адправіўся рабіць добрыя справы.

- Вельмі рада вас бачыць. Ведала, што не забудзеце пра мяне, – такімі словамі сустрэла сваіх памочнікаў Вера Уладзіміраўна Коцік. - Працы шмат назапасілася.

Жанчына хуценька патлумачыла актывістам, што канкрэтна неабходна зрабіць, пасля чаго ўсе дружна ўзяліся за працу. Юныя ратавальнікі ўскапалі агарод і сабралі яблыкі з дрэва, каб было чым зімой паласавацца.

Дапамогу хлопцы аказалі і адзінока пражываючым пенсіянерам. Абодва яны маюць інваліднасць, таму працу, якая патрабуе сіл і энергіі, выконваць самастойна ўжо не могуць. Вядома, сацыяльная служба іх не пакінула адзін на адзін з іх праблемамі. На пастаяннай аснове іх наведвае сацыяльны работнік і аказвае ім розную дапамогу па гаспадарцы. Але скласці ў гаспадарчую пабудову нарыхтаваныя дровы, ёй таксама не так ужо і лёгка. Таму працоўны дэсант юных ратавальнікаў паспяхова справіўся і з гэтым заданнем.

valozhin.by

Задайте вопрос