Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна ў Дзень маці не змаўкаюць віншаванні ў адрас самых любімых, мілых і дарагіх.
Вершы, песні, віншавальныя паштоўкі, фотакалажы і фотазоны, якія праслаўляюць вялікую місію жанчыны, - усё гэта стварае непаўторную атмасферу свята, сугучную з выдатным сонечным восеньскiм надвор'ем, якое аддае добрыя сонечныя прамяні і светло душэўнага настрою.


