Музей размешчаны ў цэнтры дзіцячай творчасці. Такі выбар месца невыпадковы, Бо менавіта сюды прыходзяць больш за ўсё дзяцей, мам, бабуль.
У музеі прадставілі фота, дакументы, сямейныя рэліквіі мам, якія сталі прыкладам і ў сям'і, і на працы, і ў грамадскім жыцці.
Адкрыццё музея правяла старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Галіна Рай, якая ўручыла сімвалічны ключ дырэктару цэнтра Марыне Кушнір.

Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанцін-Еленiнскай царквы протаіерэй Дзмітрый Агіевіч падарыў абраз Покрыва Божай Маці.
- Так як Божая Маці прыклад для ўсіх нас сапраўднага мацярынства, то і мы павінны імкнуцца, каб адпавядаць яму.
Старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай перадала ў дар музею тканы пояс адной з маці, якая перажыла вайну.



Крыніца: valozhin.by


