Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень казак у дзіцячай бібліятэцы

01.11.2022

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, вучаць дабру і справядлівасці. У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «У чароўнай краіне казак». Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў падарожжа па казачным свеце. Ім трэба было разгадаць казачныя загадкі, вызначыць герояў казак, успомніць чароўныя словы з казак, знайсці памылку ў казцы. Хлопцы паказалі добрыя веды і з задавальненнем адказвалі на пытанні, яны лёгка справіліся з усімі заданнямі віктарыны. Мерапрыемства прайшло весела і займальна.

Задайте вопрос