Сёння прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па абмеркаванні праекта рэканструкцыі Валожынскай ешывы.
У нарадзе прыняў удзел намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, галоўны архітэктар праектаў Інстытута «Мінскграмадзянпраект» Валянціна Цыёнская, кандыдат архітэктуры, прафесар Белдзяржуніверсітэта Ігар Духан, прадстаўнікі ведамстваў.


Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька распавяла, на якім этапе знаходзіцца рэалізацыя гэтага праекта:
- Цяпер мы знаходзімся на этапе праектавання. Для гэта сёння сабраліся ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі ведамстваў. Трэба не проста адрамантаваць будынак ешывы, каб яна была прывабная для турыстаў, яна павінна быць карысная для Валожына ў плане правядзення адукацыйных, культурных мерапрыемстваў і, каб ешыва ўпісвалася ў канцэпцыю горада. Шмат пытанняў, таму наша задача ўсё дэталёва прапрацаваць і ў лютым атрымаць будаўнічы праект, а затым пачаць рамонтныя работы.
На пасяджэнні рабочай групы быў прааналізаваны шэраг арганізацыйных пытанняў, па выніку нарады складзены пратакол даручэнняў.




Крыніца: valozhin.by


