З працоўнымі калектывамі арганізацый у аграгарадку Гарадзькі сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.
Пётр Іосіфавіч распавёў аб асноўных нюансах дзейнасці УНС: яго прававым статусе і кампетэнцыях, механізме выбару дэлегатаў, паўнамоцтвах новага органа народаўладдзя і формах яго дзейнасці.

- Каб закон стаў дзейным, ён павінен быць народным. Таму неабходна параіцца з народам, – адзначыў Пётр Бібік. - Разам мы гаворым пра тое, што будзе закладзена ў закон, як ён будзе працаваць і як адаб'ецца на нас.
Крыніца: valozhin.by


