29 кастрычніка ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы фестываль-конкурс юных выканаўцаў «Звонкае рэха». Конкурс праходзіў у трох узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў; 10-14 гадоў; 14-18 гадоў. Ацэньвала творчасць юных выканаўцаў кампетэнтнае журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама І.Л. Жданюк. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па 5-бальнай шкале. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі сталі творчы падыход маладых талентаў, выканальніцкае майстэрства, артыстызм, эмацыянальнасць, сцэнічны вобраз.
У зале сабраліся родныя і блізкія ўдзельнікаў, падтрымліваючы апладысментамі і падбадзёрваючымі ўсмешкамі сваіх юных выканаўцаў. Маленькія таленты бадзёра і смела выходзілі на сцэну, здзіўляючы ўсіх прысутных яркімі нумарамі. Кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі.
Па выніках ацэнкі журы ў намінацыі «За выканальніцкае майстэрства» дыпломы атрымалі Ждановіч Марат (Дорскі СДК), Палуйчык Андрэй (Ракаўскі ЦНТ), Санюковіч Ганна (Валожынскі РЦК); Далбаносава Паліна (Валожынскі РЦК), Адамовіч Пётр (ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця»), Ганна Матус (Багданаўскі СЦК). Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і дыпломы за ўдзел у фестывалі-конкурсе «Звонкае рэха».


