Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інтэрв'ю са старшынёй раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжанай Нахай

02.11.2022

Аб стварэнні новых прафсаюзных арганізацый, гарантыях членам прафсаюза, прававой дапамозе работнікам, правядзенні кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях пагаварылі са старшынёй раённага аб'яднання Сняжанай Нахай.

Сняжана Барысаўна, тэма стварэння першасных прафсаюзных арганізацый не новая для прафсаюзаў?

— Папаўненне прафсаюзнай сям'і - менавіта так мы гаворым аб з'яўленні ў нашых шэрагах новых пярвічак - пастаянны працэс. У Валожынскім раёне ўжо сёлета створаны 3 новыя пярвічныя арганізацыі, адна знаходзіцца на рэгістрацыі і адна ў абкаме аграпрамысловага комплексу, а затым адправяцца дакументы на рэгістрацыю ў Валожынскі райвыканкам.

З якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся ў гэтай працы?

- На жаль, як і раней, ёсць наймальнікі, якія нас не чуюць. Ствараюць перашкоды ў нашай рабоце. Прыкрываюцца нібыта нежаданнем людзей, а па сутнасці, самі, дэзінфармуючы, настройваюць іх супраць прафсаюза. Хаця мы з вамі выдатна разумеем, што ніводзін работнік у здаровым розуме не стане адмаўляцца ад дадатковых звыш заканадаўства льгот, гарантый, кампенсацый, выплат, якія з'яўляюцца ў яго праз калектыўную дамову, дзякуючы прафсаюзу, як боку сацыяльнага партнёрства. Ніхто не стане адмаўляцца ад прававой дапамогі, абароны, шматлікіх магчымасцей працоўнай, творчай, фізкультурна-спартыўнай і іншай самарэалізацыі і самаразвіцця, якія дае прафсаюз. Зразумела, што не кожнаму члену прафсаюза сёння жыццёва неабходны кожны з гэтых элементаў, бо ёсць сярод нас і інтраверты і проста пасіўныя людзі. Але важна даць саму магчымасць, а далей кожны вырашае для сябе сам. Калі работнік сёння не хоча быць у прафсаюзе - гэта яго права. Але ў такім выпадку ён павінен разумець, што застаецца сам-насам з наймальнікам. Такі работнік мае права самастойна дабівацца для сябе асабіста тых жа льгот і гарантый ад наймальніка ў сваю працоўную дамову.

Якія правы атрымлівае работнік калі знаходзiцца ў прафсаюзе?

— Прафсаюзныя арганізацыі стаяць на абароне інтарэсаў работнікаў прадпрыемстваў, якім гарантаваны: атрыманне ўсіх сацыяльна-эканамічных норм і льгот, прадугледжаных калектыўным дагаворам, садзейнічанне прафсаюза і яго спецыялістаў па пытаннях аплаты працы, памеру заработнай платы і своечасовай яе выплаты; атрыманне матэрыяльнай дапамогі з прафсаюзных сродкаў пры хваробе, няшчасным выпадку і іншых жыццёвых сітуацыях, прадугледжаных калектыўнай дамовай.

Добрая матывацыя прафсаюзнага членства - прававая кансультацыйная падтрымка. З верасня 2022 года ў Валожынскім раёне актыўна праходзяць прававыя прыёмы з удзелам намесніка пракурора Інгай Сіманавай і прававых інспектараў Мінскай вобласці. Члены прафсаюза, не звяртаючыся да адвакатаў, могуць атрымліваць у прафсаюзных органах бясплатную кансультацыю і іншую юрыдычную дапамогу па ўсіх хвалюючых іх пытаннях, у тым ліку і практычную дапамогу пры звароце ў суд з іскам аб аднаўленні парушаных правоў.

Прафсаюзы выконваюць яшчэ і функцыю грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы і правілаў аховы працы.

Прывабным бокам членства ў прафсаюзе з'яўляецца магчымасць аздаравіцца самім і наладзіць адпачынак дзецям: на ўсе пуцёўкі для аздараўлення ў санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі для членаў прафсаюза і іх дзяцей (ад 4 да 14 гадоў) прадугледжана скідка 25%. Да гэтай скідкі дадаецца яшчэ і скідка ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі, райкама, абкама. Таксама пры размяшчэнні ў прафсаюзных гасцінічных комплексах для членаў прафсаюза дзейнічае 25% скідка. Прафкамы сумесна з кіраўніцтвам арганізацый вырашаюць пытанні, звязаныя з набыццём пуцёвак, асабліва ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, ажыццяўляюць патанненне кошту пуцёвак са сродкаў прафсаюзнага бюджэту.

Без перабольшання, прафсаюзы трымаюць руку на пульсе жыцця: бачаць рэальныя праблемы чалавека працы і, не чакаючы падказак, самі прапануюць дзейсныя рэцэпты іх вырашэння. Якія цікавыя прыклады прафсаюзных ініцыятыў вы прывядзеце да тэмы?

- Згадзіцеся, на рахунку прафсаюзных арганізацый шмат добрых спраў. Бо яны арганізоўваюць экскурсійныя паездкі, раённыя мерапрыемствы, віншаванні і ўшаноўванне членаў прафсаюза з прафесійнымі святамі, дапамагаюць шматдзетным сем'ям і тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Удзел у дабрачынных акцыях «Прафсаюзы - дзецям», «Збяром партфель у школу», «Нашы дзеці», «Павіншуем маму разам!», і іншых не пакідаюць нікога абыякавым. Падарункі, матэрыяльная дапамога і проста ўвага - гэта вельмі каштоўна.
І гэта не проста словы.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос