Пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбылося 31 кастрычніка ў актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У паседжанні бралі ўдзел:
Бельская Аксана Мікалаеўна, намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Мотуз Аляксандр Васільевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Якімава Вікторыя Юр'еўна, галоўны спецыяліст па інфармацыйнай, культурна-масавай і спартыўнай рабоце, працы з моладдзю Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Нахай Сняжана Барысаўна, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч, старшыня Валожынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
На парадку дня разглядаліся пытанні выплаты заработнай платы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Валожынскага раёна за 3 квартал 2022г.; аб запазычанасці наймальнікаў па пералічэнні членскіх прафсаюзных узносаў; аб стане работы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» па выкананні статутных патрабаванняў і асноўных напрамкаў дзейнасці за студзень-кастрычнік 2022 года.
Адным з найважнейшых пытанняў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума стала грамадскае абмеркаванне праекта законаў «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змене выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Пра асноўныя змены законапраектаў расказала намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Бельская Аксана Мікалаеўна.
- Каб закон стаў дзеючым, ён павінен быць народным. Таму неабходна параіцца з народам, - адзначыла Аксана Мікалаеўна. У дыялогу прынялі ўдзел таксама старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу Валожынскага раёна.
Як адзначылі мадэратары, галоўная мэта сустрэчы - больш дэталёва пазнаёміць самых актыўных членаў грамадства са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Асноўны закон, абмеркаваць прадстаўлены праект, а таксама выказаць свае прапановы.


