На жаль, у сучасным свеце нас чакае мноства небяспек. Каб не здарылася бяды, з дзецьмі дашкольнага ўзросту дарослым трэба і важна шмат казаць пра бяспеку.
Вынікам правядзення акцыі «За бяспеку разам» у ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец» стала квэст-гульня для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту «Мой бяспечны свет!». Галоўныя персанажы квэст-гульні - Агонь, Святлафорык і міліцыянер. Разам з галоўнымі героямі выхаванцы ў займальнай форме паўтарылі асноўныя правілы бяспечных паводзін у розных небяспечных сітуацыях. Мадэляванне сітуацыі «Набяры нумар правільна!» дазволіла малышам яшчэ раз успомніць свой адрас пражывання, правільна набраць нумар і выклікаць службу выратавання, выканаць заблытаныя рэбусы і з карысцю правесці час!


