1 лістапада 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» адбылося ўрачыстае адкрыццё другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у Валожынскім раёне.
Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлена 240 навучэнцаў з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
У першы дзень адбылася алімпіяда па вучэбных прадметах: «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (1 тур), «Гісторыя», «Англійская мова», «Нямецкая мова», «Фізіка».
Старт дадзены! Поспехаў удзельнікам! Перамогі мацнейшым!


