На вершах С. Я. Маршака вырасла не адно пакаленне дзяцей. Хто не ведае безуважлівага з вуліцы Басейнай, даму з багажом, вусатага-паласатага і многіх, многіх іншых?! 3 лістапада споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння дзіцячага паэта, драматурга, перакладчыка.
Валожынская дзіцячая бібліятэка вырашыла нагадаць маленькім чытачам аб выдатным пісьменніку, прыцягнуць увагу да яго творчасці.
Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў віктарыне па вершах пісьменніка: па ўрыўках з іх успаміналі назвы, даведваліся герояў вершаў, адгадвалі загадкі ў малюнках. А таксама азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе і паглядзелі мультфільм «Кошкін дом».




