Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валанцёрам срэбнага ўзросту падарылі спецыяльную форму валанцёра

04.11.2022

На базе турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра ў Валожыне прайшло мерапрыемства, на якім валанцёрам срэбнага ўзросту ўручылі спецыяльную форму валанцёра.

04 11 22 63

На ім прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, дырэктар Валожынскага лясгаса Уладзімір Бацян, дырэктар ВТЦСАН Галіна Рай.

- Гэтага моманту мы чакалі вельмі даўно, - распавяла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Ірына Кавязо. - Валанцёрскі рух у нас развіты даўно і на пастаяннай аснове, але нам не хапала валанцёрскіх касцюмаў. З просьбай мы звярнуліся да кіраўніцтва раёна. І вельмі рады, што старшыня райвыканкама Яўген Круковіч падтрымаў нас і дапамог.

Эскізы для валанцёрскіх касцюмаў распрацавала работнік ВТЦСАН Юлія Гiсiч. Сродкі на матэрыял выдзеліла кіраўніцтва Валожынскага лясгаса на чале з Уладзімірам Бацянам. А пашылі спецыяльную вопратку работнікі РКБА, якім кіруе Іна Сiвая. І вось сёння 23 новенькіх яркіх касцюма былі перададзены валанцёрам.

04 11 22 64

– Наш Валожын – невялікі гарадок, тут усе адзін аднаго ведаюць, – адзначыў дырэктар лясгаса Уладзімір Бацян. – І калі нас папрасілі аказаць спонсарскую дапамогу, вядома ж, пагадзіліся. Бо валанцёры робяць вельмі добрую справу - яны бязвыплатна, па натхненні душы, дапамагаюць суседзям, знаёмым, сябрам – прыхарошваюць іх старасць і адзіноту. Я нарадзіўся на Валожынскай зямлі і рады, што дапамог сваім землякам.

04 11 22 65

04 11 22 66

Дырэктар цэнтра Галіна Рай уручыла Падзякі лепшым валанцёрам.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос