Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў: гульнявая праграма «Мы ў бяспецы» і квэст «Чароўнае слова»

04.11.2022

Важную ролю ў сістэме арганізацыі вольнага часу ў канікулярны перыяд граюць установы культуры. Комплекснае рашэнне арганізацыі адпачынку і занятасці дзяцей і падлеткаў у канікулярны час забяспечвае стварэнне ўмоў для мэтазгоднага, эмацыйна прывабнага вольнага часу дзяцей, задавальнення іх патрэб ў навізне уражанняў, зносінах, а таксама для развіцця творчага патэнцыялу, удасканалення асобасных магчымасцяў, далучэння да каштоўнасцяў культуры. Дзеці з цікавасцю наведваюць гурткі, праца якіх не спыняецца ў перыяд канікул, прымаюць удзел у розных мерапрыемствах.

3 лістапада ў Валожынскім цэнтры культуры прайшло некалькі мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў: гульнявая праграма «Мы ў бяспецы» і квэст «Чароўнае слова». Праграма «Мы ў бяспецы» была арганізавана для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчую пляцоўку ў ДУА «Гімназія №1 Валожына». Падчас мерапрыемства хлопцы ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі дома і на вуліцы, адгадвалі тэматычныя загадкі і рэбусы, складалі пазлы.

Задайте вопрос