Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Тыдзень дабрыні ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы

08.11.2022

Да нядаўняга часу мір і не падазраваў, што можна святкаваць Дзень дабрыні.

13 лістапада — удалы час, каб узгадаць, як важна дарыць адзін аднаму яркія эмоцыі, тварыць дабро на ўсёй зямлі і несці ў гэты свет добрыя весткі.

 Кожны чалавек жадае, каб у яго жыцці былі добрыя, спагадлівыя сябры, саграваючыя сэрца словы і радуючыя душу ўчынкі. І менавіта гэтай выдатнай чалавечай якасці  быў прысвечаны ўрок дабрыні «Перадай дабро па крузе».

Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемстве выхаванцы яслі-сад №3 «Пралеска» разважалі пра тое, што такое дабро, які чалавек добры, якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць. Рабяты ўспаміналі літаратурныя творы, у якіх дабрыня, спагадлівасць і міласэрнасць дапамагаюць пераадольваць жыццёвыя перашкоды. З цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні: «Казачны герой - добры і злы».

У дзіцячай бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Ідзем дарогаю дабра». Кнігі, якія на ёй прадстаўлены, вучаць дабрыні, сяброўству, міласэрнасці, любові да чалавека і да ўсяго, што яго акружае.

Праводзячы гэта мерапрыемства, бібліятэкары ставілі за мэту стварыць атмасферу радасці, цяпла і дабрыні.

Далучайцеся і вы да гэтага добрага, цудоўнага свята. Бо гэта так проста – усміхніцеся мінаку, абдыміце бацькоў ці сябра, зрабіце камплімент калегу ці начальніку, падарыце кветкі суседцы ці незнаёмцы, патэлефануйце сябрам і скажыце ім якія яны выдатныя, змайструйце і павесьце на вуліцы кармушку для птушак, накарміце бяздомнае кацяняці ці шчанюка… Спіс можна працягваць доўга. Усё гэта зойме мала часу і намаганняў, але эфект будзе каласальным. Бо з кожным такім, простым па сутнасці, учынкам становіцца камусці лепш, а значыць - і больш дабрыні ў свеце. Важна яшчэ памятаць, што такімі справамі - праявамі спагадлівасці, сімпатыі, шчодрасці, прыязнасці, кахання, высакароднасці - мы вучым рабіць дабро і нашых дзяцей.

Задайте вопрос