З 1 па 4 лістапада 2022 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына», ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 230 навучэнцаў з 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 5 – з ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».
Найбольшая колькасць навучэнцаў прыняла ўдзел у другім этапе алімпіяды: па матэматыцы – 35 удзельнікаў, па фізічнай культуры і здароўю – 26, па беларускай і рускай мове і літаратуры – 23 і 22.
Па выніках другога этапу алімпіяды дыпломамі ўзнагароджаны 106 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, у тым ліку: дыпломамі першай ступені – 22 удзельнікі, другой ступені – 35 удзельнікаў, трэцяй ступені – 49 удзельнікаў.
Выніковым стала выступленне каманды гімназістаў, у іх скарбонцы 25 дыпломаў па 13 прадметах. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына» атрымалі 19 дыпломаў па 11 прадметах. На адзін дыплом менш у навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Валожына». Па 14 дыпломаў зарабілі вучні Ракаўскай і Івянецкай сярэдніх школ.
Сярод сельскіх школ лідарам па колькасці дыпломаў стала Дорская сярэдняя школа (4 дыпломы). На адзін дыплом менш у Багданаўскай сярэдняй школы. Навучэнцы яшчэ 6 сельскіх устаноў адукацыі сталі пераможцамі другога этапу алімпіяды па асобных прадметах.
ВІНШУЕМ НАВУЧЭНЦАЎ І ПЕДАГОГАЎ З ГОДНАЙ ПЕРАМОГАЙ І ЖАДАЕМ ДАЛЕЙШЫХ ПОСПЕХАЎ!


