Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вялікай рэвалюцыі прысвячаецца

09.11.2022

Да 105-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў памяшканні, дзе размяшчаецца экспазіцыя «Родам з СССР» прайшло мерапрыемства «Адзінай воляй аб'яднаныя», якое падрыхтавала і правяла работнік культуры Таццяна Ланько.

Людзям пенсійнага ўзросту было прыемна на час акунуцца ў атмасферу, звязаную з іх дзяцінствам, юнацтвам – гадамі, калі давялося жыць у СССР. Цікава было даведацца аб тым часе і больш маладым наведвальнікам. Таццяна Валянцінаўна расказала аб шматлікіх экспанатах, што паступова збіраліся і збіраюцца для арганізацыі выставы. Гэта шматлікія прадметы побыту, адзенне, абутак, упрыгажэнні, посуд, музычныя інструменты, радыёлы, прайгравальнікі і г. д.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць фатаграфіі, дакументы таго часу, лісты ваеннага перыяду. Моцныя эмоцыі ва ўсіх прысутных выклікала велізарнае палотнішча «За сяброўства народаў СССР», дзе намаляваны гербы шаснаццаці рэспублік, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад велізарнай вялікай краіны.

Завяршылася мерапрыемства чаяваннем, падчас якога не сціхалі размовы аб мінуўшчыне. Усе з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі ад убачанага. А ўдзельнікі клуба «Верас» раённага цэнтра культуры прапанавалі ўвазе прысутных выдатныя песні ў сваім выкананні.

Анжэла Радына

https://valozhin.by/08112022/velikoj-revolyuczii-posvyashhaetsya/

Задайте вопрос