8 лістапада 2022 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці 2022/2023 навучальнага года. З пачаткам чвэрці навучэнцаў і педагогаў павіншавала дырэктар школы С.Л. Ламака. Навучэнцам, якія выканалі нарматывы, прадугледжаныя дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь былі ўручаны пасведчанні. Таксама былі падведзены вынікі ўдзелу ў конкурсе «Вавёрка». І яшчэ раз адзначаны вучні, якія прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у час восеньскіх канікул.


Крыніца: pershai.volozhin-edu.gov.by


