08.11.2022 г. у рамках Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў і шкодных залежнасцяў у ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Астаповіч Т. У. была арганізавана прафілактычная гутарка «Падлетак і закон» з начальнікам Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта Рагінскай Марынай Тадэвушаўнай і навучэнцамі 9 класаў. Былі разгледжаны пытанні прафілактыкі незаконнага абароту наркатычных рэчываў, асаблівая ўвага была нададзена адказнасці за збыт наркатычных сродкаў, якая наступае з 14 гадоў. Таксама абмяркоўвалася пытанне прафілактыкі распаўсюджвання несанкцыянаванага доступу да інфармацыі.
Марына Тадэвушаўна падрабязна адказала на ўсе пытанні навучэнцаў, правяла прафарыентацыйную працу.
Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by


