У пачатку занятка казалі аб царскай сям'і, аб традыцыях і каштоўнасцях. Працягнуў гутарку айцец Дзмітрый, які з'яўляецца частым госцем у інтэрнаце. Ён прыйшоў з гасцінцамі. Бацюшка пагаварыў з хлопцамі аб шанаванні бацькоў, прыгадаў свае гады вучобы. Размова была цёплай і душэўнай. Трэба адзначыць, што 08.11.22 у бацюшкі імяніны. Так што ён падзяліў радасць з намі.


