Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Работа па прафілактыцы пажараў і рэалізацыя дэкрэта №3. У раёне прайшла 51 сесія раённага Савета дэпутатаў

10.11.2022

На чарговай пяцьдзесят першай сесіі Валожынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання пад старшынствам Пятра Бібіка было разгледжана сем пытанняў.

Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі праца суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, рэалізацыя мерапрыемстваў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2015 №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, члены Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Аб рабоце па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі раёна расказаў начальнік Валожынскага РАНС Аляксандр Сівы. Ён адзначыў, што адной з галоўных прычын пажараў па-ранейшаму з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі печаў, электраабсталявання. Найбольшая колькасць пажараў - 37 адбылася ў жылым фондзе. З пачатку года на дачах зарэгістравана 12 пажараў з іх 5 у садовых таварыствах. На тэрыторыі раёна зарэгістравана 85 садовых таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Ракаўскага, Першайскага, Валожынскага сельскіх саветаў. Назіральнымі камісіямі пры сельвыканкамах за 10 месяцаў бягучага года абследавана 15779 домаўладанняў і кватэр.

Аб працы назіральных камісіі распавялі старшыні Вішнеўскага сельскага савета Марына Траццяк і Ракаўскага сельскага савета Аляксандр Мякінка.

Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» праінфармавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Ракавец. Яна адзначыла, што ў I квартале 2022 года ў базу даных грамадзян, не занятых у эканоміцы па Валожынскім раёне ўключана 2000 грамадзян. Найбольшая колькасць грамадзян, звесткі аб якіх змяшчаюцца ў базе даных, пражываюць у сельскай мясцовасці (1194 чалавекі). Мужчын амаль у 2 разы больш, чым жанчын (1283 і 717 чалавек адпаведна). Маладыя людзі ва ўзросце да 31 года склалі 24,4 працэнта ад агульнай базы даных (487 чалавек).

Усе беспрацоўныя грамадзяне запрашаліся на пасяджэннi камісіі, былі азнаёмлены з наяўнымі вакансіямі. 46 былі накіраваны ў аддзел занятасці. З іх: 18 - працаўладкаваліся, 9 - накіраваны да наймальнікаў, 19 - ад садзейнічання ў працаўладкаванні адмовіліся, 17 -працаўладкаваліся самастойна.

Камісія сумесна з дэпутатамі індывідуальна вывучае жыццёвую сітуацыю кожнага, для чаго праводзяцца пры неабходнасці падворныя абходы, іншымі спосабамі ўстанаўліваецца месцазнаходжанне людзей, індывідуальна разглядаюцца варыянты ўцягвання грамадзян у працоўную дзейнасць. У выніку работы камісіі сумесна з сельвыканкамамі пацвердзілі занятасць 1033 чалавекі. Колькасць не занятых у эканоміцы грамадзян склала 967 чалавек.

Старшыня райсавета папрасіў Святлану Ракавец даць ацэнку эфектыўнасці рэалізацыі Дэкрэта №3 і вылучыць праблемныя моманты:

Пэўны эфект у яго рэалізацыі дасягнуты — мы дайшлі да кожнага чалавека, які знаходзіцца ў базе даных не занятых у эканоміцы, і пачулі яго прычыны і пажаданні. З праблемных момантаў хачу вылучыць нізкі ўплыў Дэкрэта №3 на заматываванасць сельскіх грамадзян у занятасці ў адрозненне ад гарадскога насельніцтва. Бо калі грамадзянін, які пражывае ў вёсцы, не працаўладкаваны, то яго можна матываваць толькі на перспектыву. Напрыклад, у тым, што ў яго не будзе пенсіённых правоў і іншых сацыяльных гарантый. Кампенсаваць затраты гарачага водазабеспячэння, індывідуальнага і цэнтралізаванага ацяплення яму наўрад ці давядзецца, таму што ў асноўным гэтыя паслугі накіраваны на гарадскіх жыхароў, якія пражываюць у кватэрах.

Таксама падчас сесіі дэпутатамі былі зацверджаны праекты рашэнняў, з інфармацыямі па якіх выступілі начальнік фінансавага аддзела Святлана Церах, начальнік аддзела эканомікі Алена Садоўская і загадчык сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Занямонец. На сесіі дэпутаты ўнеслі шэраг змен у раней прынятыя рашэнні.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос