Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Што такое добра, а што такое дрэнна: навучэнцам расказваюць аб прафілактыцы правапарушэнняў

11.11.2022

З 8 па 12 лістапада ў сярэдняй школе №1 г.Валожына праходзіць Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і шкодных залежнасцяў «Школа без правапарушэнняў».

З навучэнцамі 9-х класаў прафілактычную гутарку па прафілактыцы незаконнага абароту наркотыкаў правяла начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская.

З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму прайшлі гасцявыя ўрокі і прафілактычная лінейка з інспектарам АДАІ Валожынскага РАУС Вадзімам Пасека.

Акцыю «Стань прыкметней у цемры» з навучэнцамі школы правялі члены школьнага клуба юных інспектараў дарожнага руху «Стоп» і навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Новае пакаленне», падчас якой на хвілінках бяспекі і прафілактычных пераменах яны нагадалі яшчэ раз, чаму флікер — важны элемент адзення, раздалі памяткі і флаеры, у гульнявой форме разам паўтарылі галоўныя правілы пешахода.

Адбылася прафілактычная сустрэча навучэнцаў 10-11 класаў з урачом-нарколагам Валожынскай раённай цэнтральнай бальніцы Дыянай Падгайскай.

Задайте вопрос