У рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам», вучні 9 і 11 класаў ДУА «Пяршайскі ВВК дзіцячы сад – сярэдняя школа» наведалі ўчастак ДЛГУ «Валожынскі лясгас» Пяршайскага лясніцтва.
Ляснічы Пяршайскага лясніцтва Іван Лебедзевіч азнаёміў удзельнікаў экскурсіі з тэхналогіяй атрымання насення з шышык, сушкі шышык, а хлопцы з вялікай цікавасцю назіралі за адбываючымся працэсам.
Таксама навучэнцы наведалі лясны гадавальнік у вёсцы Дворышча. Пад кіраўніцтвам начальніка гадавальніка Аляксандра Раманчука хлопцы ўбачылі і пазнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання сеянцоў і саджанцаў лесаўтваральных парод, а таксама вырошчвання дэкаратыўна-пасадачнага матэрыялу. Азнаёміліся з тэхнікай, якая ўжываецца для апрацоўкі і праполкі глебы.
У ходзе экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў аб прафесіях ляснічага, лесавода і начальніка лесагадавальніка.
Удзельнікі экскурсіі мелі магчымасць падзяліцца ўражаннямі, атрымалі адказы на пытанні.
Намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Таццяна Казыро ўручыла памятныя сувеніры і буклеты.
Нагадаем, што акцыя праводзіцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама для навучэнцаў школ раёна з мэтай папулярызацыя прафесій сярод моладзі.
Крыніца: valozhin.by


