30 лістапада 2022 года на базе Дорскай сярэдняй школы Валожынскага раёна прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў раёна па тэме «Эфектыўныя формы работы ўстановы адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў».
На высокім прафесійным узроўні была прадстаўлена праца дзяржаўнай установы адукацыі «Дорская сярэдняя школа» па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Очтавым Сяргеем Уладзіміравічам.
Прэзентацыя работы музейнага пакоя «Жывая гісторыя», падрыхтаваная настаўнікам гісторыі Усавай Ганнай Аляксандраўнай, кранула да глыбіні душы кожнага прысутнага і папоўніла скарбонку метадычнага матэрыялу па заяўленай тэме кожнага ўдзельніка пасяджэння.
Падрыхтаваная музычная кампазіцыя «Вячоркі «Калі ласка, у матчыну хату» прадэманстравала сістэму работы з навучэнцамі ва ўзаемадзеянні з педагогамі школы мастацтваў.
Падобныя ўзаемныя наведваннi ўстаноў адукацыі з'яўляюцца прадуктыўным спосабам павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Крыніца: volozhin-edu.gov.by


