Навучэнцы школы 30 лістапада наведалі адну са славутасцяў Беларусі: сярэднявечны Мірскі замак.
Замак з'яўляецца абаронным збудаваннем XVI стагоддзя, занесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён размешчаны на раўніне - на беразе невялікай рэчкі Міранкі. А ля падножжа замка раскінуўся невялікі гарадок з прыгожай назвай Мiр.
Магутныя сцены і вежы з чырвонай цэглы з забеленымі нішамі ствараюць непаўторны каларыт, характэрны для традыцыйнай народнай культуры. Замак з'яўляецца сапраўдным нацыянальным сімвалам. Добра захаваўшыся з XVI стагоддзя пасля шматлікіх войнаў, ён прадстаўляе свету магутны дух патрыятызму яго ўладальнікаў.
Замак - філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, таму ў адной з вежаў наладжана экспазіцыя зброі і побыту сярэднявечнай Беларусі.
За час экскурсіі хлопцы агледзелі замак звонку, прагуляліся па ўнутраным дворыку, адчуўшы сябе жыхарамі сярэднявечча. А таксама падняліся па вузкай лесвіцы на адну з абарончых вежаў. Падчас экскурсіі прайшліся па галерэях, якія злучаюць вежы паміж сабой. З вялікай цікавасцю паслухалі легенды пра незлічоныя скарбы, якія знаходзяцца дзесці ў патаемных падземных тунэлях. Зазірнулі ў фамільную капліцу-пахавальню апошніх уладальнікаў замка Святаполк-Мірскіх.
Вакол Мірскага замка распаўсюджана шмат легенд і яны з вялікім захапленнем даведаліся пра гэта ў экскурсавода. Усім было вельмі цікава, і кожны адкрыў для сябе нешта новае і незнаёмае.
Экскурсія спрыяла духоўнаму ўзбагачэнню школьнікаў, далучэнню іх да культурнай спадчыны беларускага народа.
Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by


