У Валожынскім краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы да 152-годдзя з дня нараджэння жывапісца, графіка, тэатральнага мастака, педагога, грамадскага дзеяча Беларусі Фердынанда Рушчыца, арганізатарамі якой стала Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў.
Для нас Фердынанд Рушчыц — гэта найперш выбітны зямляк, які з'явіўся ў Багданава. Багданава займала асаблівае месца ў жыцці мастака, тут быў яго сямейны дом. Тут ён сканаў. Думаю, што гэта лакацыя дазволіць пазнаёміцца з творчасцю Фердынанда Рушчыца маладым людзям, а таксама папулярызуе яго карціны - выказалася дырэктар Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў М.М. Віршыч, пры адкрыцці памятнага мерапрыемства.
У Фердынанда Рушчыца было шмат захапленняў. Графіку і жывапіс дапаўнялі малюнкі і накіды, педагагічная работа і нават захапленне народнымі рамёствамі і ткацтвам. Мастак проста любіў. Ён цікавіўся народнай творчасцю, этнаграфічныя павевы былі крыніцай творчага натхнення. Сёння яго дух можа натхніць маладых людзей, якія цікавяцца жывапісам, малюнкам ці графікай.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага РВК Лідзія Маляўкіна, старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Марына Траццяк, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага РВК Таццяна Крыкала, дырэктар дома творчасці Марына Кушнір, кіраўнік літаратурнага аб'яднання Рунь Наталля Жылевіч з калегамі, Ала Макарэвіч і іншыя захопленыя людзі творчасцю Фердынанда Рушчыца. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўсіх чакала экскурсія супрацоўнікамі Музея горада Валожына.
Паглядзець выставу жыхары і госці горада змогуць да 19 снежня.


