Да Міжнароднага Дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў раённым Цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма «Ад сэрца да сэрца», у якой прынялі ўдзел выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва, салісты раённага цэнтра культуры, навучэнцы сярэдніх школ. Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прапанаваў дзецям цікавую гульнявую праграму. Роставыя лялькі, аквагрим унеслі сваю разыначку ў цудоўны час баўлення.


