30 лістапада 2022 года ў Валожынскім краязнаўчым музеі было шматлюдна. Галоўнымі наведвальнікамі ўстановы сталі школьнікі Валожынскага раёна і райцэнтра, якія наведалі музей бясплатна. Па папярэдняй дамоўленасці з установамі адукацыі супрацоўнікі ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» падрыхтавалі для кожнай узроставай катэгорыі навучэнцаў тэматычныя экскурсіі і мерапрыемствы.


