Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Гвалт у сям'і - не асабістая справа» - навучальны семінар для педагогаў

05.12.2022

Ахвярай хатняга гвалту можа стаць кожны: жанчыны і мужчыны, дзеці і пажылыя людзі. Хто менавіта знаходзіцца ў зоне рызыкі, вызначыць не так проста. Часцей падобнае здараецца на фоне п'янства, але ў той жа час трагедыі адбываюцца і ў прыстойных на першы погляд сем'ях. Як вызначыць, што чалавек, а асабліва дзіця, знаходзіцца ў небяспечным становішчы і падвяргаецца розным відам гвалту, як яму дапамагчы і якія механізмы ўзаемадзеяння павінны быць адпрацаваны — менавіта пра гэта ішла гаворка на навучальным семінары для педагогаў, які правяла педагог-псіхолаг Кучук Алена Вячаславаўна. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў установы адукацыі. 

Алена Вячаславаўна падрабязна распавяла аб відах гвалту, прыкметах, аб спосабах аказання дапамогі і алгарытмах дзеянні ў выпадку выяўлення прыкмет гвалту. У заключэннi семінара сярод педагогаў была праведзена экспрэс-дыягностыка «Што такое гвалт у дачыненні да дзяцей?» і прагледжаны відэаролік.

05 12 22 56

Крыніца: gorodki.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос