1 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, навучэнцы ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» былі запрошаны на адкрыццё інклюзіўнага адукацыйнага цэнтра «Дыялог» г.Валожына. Гэта было свята дабра, міласэрнасці, гуманнасці. І госці, і арганізатары дзяліліся сваім меркаваннем аб праблемах «асаблівых» дзяцей, спявалі песні, танцавалі, гралі. Чай, кава, печыва, тарты для ўсіх былі асабліва смачныя. Усе прысутныя на гэтым свяце акунуліся ў цёплую, сямейную, абстаноўку, атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці, масу прыемных уражанняў, ды і проста добры настрой. Дзякуй і арганізатарам, і гасцям!

Крыніца: sudniki.volozhin-edu.gov.by


