Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Метадычнае аб'яднанне педагогаў-псіхолагаў і педагогаў сацыяльных на тэму «Мадэль арганізацыі дзейнасці педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных па стварэнні бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя»

05.12.2022

1 снежня 2022 года ў ДУА «Валожынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» прайшло сумеснае раённае метадычнае аб'яднанне педагогаў-псіхолагаў і педагогаў сацыяльных на тэму «Мадэль арганізацыі дзейнасці педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных па стварэнні бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя».

Педагог-псіхолаг ДУА «Гарадзькоўская сярэдняя школа» Кучук Алена Вячаславаўна правяла з удзельнікамі практычны занятак «Мастацтва вырашэння канфліктаў», педагог сацыяльны ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа ім. В. А. Каваленкі» Садоўская Ала Аляксееўна падрыхтавала змястоўнае выступленне на тэму «Фактары і прычыны ўзнікнення канфліктаў у адукацыйным асяроддзі».

Аб прынцыпах і ўмовах арганізацыі дзейнасці спецыялістаў СППС па стварэнні бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя падрабязна і, абапіраючыся на ўласны досвед працы, распавяла педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» Юшчанка Інга Дзмітрыеўна.

Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні, мела практычную накіраванасць.

Крыніца: spc.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос