Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Святочная праграма «Душу сагрэе дабрыня»

06.12.2022

5 снежня 2022 г. у рамках клуба «Міласэрнасць» для пажылых людзей і інвалідаў аддзелам інфармацыі і абслугоўвання чытачоў раённай бібліятэкі была падрыхтавана святочная праграма «Душу сагрэе дабрыня». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары пастараліся зрабіць мерапрыемства радасным, добрым і карысным. Прагучала інфармацыя аб рашэнні аб'явіць 3 снежня Днём інвалідаў і аб яго мэтах – абмеркаванне праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, змяненне стаўлення да людзей, якія маюць праблемы са здароўем, падвядзенне вынікаў таго, што зроблена і трэба будзе зрабіць, каб ліквідаваць перашкоды для іх паўнапраўнага ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Ужо шмат гадоў дапамагае вырашаць праблемы тым, хто ў гэтым мае патрэбу Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. На мерапрыемства была запрошаная старшыня аддзялення Таварыства Чырвонага Крыжа нашага раёна Антаніна Уладзіміраўна Трацеўская. Яна прыняла ўдзел у арганізацыі салодкага стала, распавяла аб працы аддзялення, а таксама ўручыла кожнаму прысутнаму невялікі падарунак. Загадчыца Валожынскай раённай натарыяльнай канторай Марына Рыгораўна Целяжэвіч распавяла аб ільготах, якія прадастаўляюцца пенсіянерам і людзям з інваліднасцю пры звароце ў натарыяльную кантору, а таксама адказала на іншыя пытанні, якія цікавілі прысутных.

Міхаіл Канстанцінавіч Бабіч чытаў вершы ўласнага сачынення, шмат добрых і цёплых слоў адрасавалі ўдзельнікам мерапрыемства Таццяна Пятроўна Вяршыцкая, Ірына Пятроўна Гаўрыс, Алена Канстанцінаўна Радзевіч.

Гасцям мерапрыемства дарылі добры настрой удзельнікі вакальнай групы клуба «Верас» раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Ларысы Дзмітрыеўны Гладчанка. У іх цудоўным выкананні прагучала шмат добрых песень. Прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добра адпачылі ў коле сяброў.

Задайте вопрос