Раённы інклюзіўны фестываль творчасці «Запалі сваю зорку» (далей – фестываль), стартавае мерапрыемства навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», пройдзе 15 снежня 2022 года ў 11.00 у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Валожына».
Удзельнікамі фестывалю стануць навучэнцы ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» і дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна».
Мэта фестывалю: развіццё талерантнага стаўлення да дзяцей з інваліднасцю, удасканаленне іх творчых здольнасцяў.
Фармат фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэрта і выставы.
У канцэртнай праграме будуць прадстаўлены наступныя намінацыі: вакал, выкананне на музычных інструментах, харэаграфія, літаратурная творчасць (вершы), тэатральнае мастацтва.
У выставе прыкладной мастацкай творчасці будуць прадстаўлены вырабы з прыродных матэрыялаў, вышыўка, тканкавая аплікацыя. Выяўленчая творчасць будзе прадстаўлена малюнкамі ўдзельнікаў фестывалю.
На фестываль запрошаны ганаровыя госці:
Камінская Марыя Мікалаеўна, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;
Рай Галіна Фадзееўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
Акушко Таццяна Вітальеўна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
Галабурда Віктар Іванавіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «РСУ 78».


