2 снежня навучэнцы 8, 9 класаў наведалі Мінскі абласны краязнаўчы музей у горадзе Маладзечна. Экскурсія была прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Навучэнцы пазнаёміліся з трагічнымі старонкамі гісторыі генацыду ў Беларусі.
Наведалі хлопцы і гімназію N14. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй «Генацыд - боль беларускага народа». Асноўная ідэя экспазіцыі - паказ палітыкі генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да беларускага народа праз музейныя прадметы і фотадакументальныя матэрыялы.


