Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам»

08.12.2022

У рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам», якая праводзіцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, 07.12.2022 года і 08.12.2022 года навучэнцы 9-11 класаў ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына» наведалі Івянецкі філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Мэта акцыі - папулярызацыя прафесій сярод навучэнскай моладзі.

Івянецкі філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» вырабляе сёння знакамітую «Кароўку», цукеркі «Желейные» з рознымі смакамі, карамель «Ягадка», «Ледзянцовая» і іншыя віды цукерак.

Начальнік вытворчасці Вітушка Валянціна Васільеўна азнаёміла з гісторыяй прадпрыемства «Слодыч», затым хлопцы пад кіраўніцтвам Валянціны Васільеўны наведалі цэх, дзе ўстаноўлены дзве лініі па выпуску карамелі і ўбачылі тэхналогію вырабу цукерак і карамелі.

Таксама навучэнцы прадэгуставалі выпускаемую прадукцыю.

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры дзеці разам з навуковым супрацоўнікам Алай Іосіфаўнай Якаўлевай наведалі тры залы-раздзелы:

- «Гісторыка-этнаграфічны» (уключае ў сябе рэдкія фатаграфіі, дакументы, прадметы канца XIX-пачатку XX стагоддзяў);

- «Кераміка. Традыцыі і сучаснасць» (сабраны лепшыя вырабы школы ганчароў. Гэта чарапкі, збаны, дуброўкі, банкі, міскі і інш.);

- Выстава работ народнага майстра, разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко, дапоўненая культавай пластыкай майстроў XVIII стагоддзя.

Хлопцы наведалі Цэнтр рамёстваў, у рамках якога дзейнічаюць майстэрні «Ткацтва», «Ганчарства», «Кузня». Навучэнцы ўбачылі працу майстроў і вынік іх працы.

Наведаўшы Музей местачковага побыту, удзельнікі экскурсіі акунуліся ў інтэр'ер тыповага дома XIX стагоддзя.

У ходзе экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў аб прафесіях укладчыка-пакавальніка, вытворцы карамелі, машыніста фармуюча-укручваючага паўаўтамата, экскурсавода, наглядчыка музея, ганчара, каваля, ткачыхі, мелі магчымасць падзяліцца ўражаннямі, атрымалі адказы на цікавячыя пытанні.

Час быў праведзены ў прыемным зносінах і з карысцю.

Івянецкі філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» 09.12.2022 года таксама наведаюць навучэнцы ДУА «Івянецкая сярэдняя школа».

Задайте вопрос