Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Зімовыя забавы

08.12.2022

Вялікая каштоўнасць для кожнага чалавека - здароўе! Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя чалавека. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна.

Навучэнцы школы з нецярпеннем чакалі снежнай зімы, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. Некаторыя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні.

Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў з уздзеяннем свежага паветра стане высока выніковым прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, фіксуючы іх патрэбу ў пастаянным далучэнні да спартыўных рухаў і павялічваючы супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і цягавітасць.

Крыніца: gorodki.volozhin-edu.gov.by