7 снежня навучэнцы 10 класа сярэдняй школы №1 г.Валожына наведалі Івянецкі філіял найстарэйшага прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, заснаванага ў 1905 годзе, ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч». Хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй, арганізацыяй вытворчасці, з асартыментам прадукцыі.
Экскурсія працягнулася знаёмствам з культурай, традыцыямі, побытам беларусаў-землякоў у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.
Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by


