9 снежня 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» адбыўся чарговы тэлемост паміж гарадамі-пабрацімамі Валожынам (Рэспубліка Беларусь) і Арзамасам (Расія).
На сустрэчы прысутнічалі педагогі і навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдняй школы №12 імя адмірала флоту А.I. Сарокіна г. Арзамаса і педагогі, навучэнцы 5 «А» класа сярэдняй школы № 2 г. Валожына.
Дадзенае мерапрыемства прайшло пад назвай «Масты дружбы» і гэта сімвалічна. Тэлемост - гэта духоўная, культурная, інтэлектуальная і сацыяльная сувязь двух брацкіх народаў. Сустрэча прымеркавана праблеме выхавання ў падрастаючага пакалення любові да свайго народа, яго гістарычнага мінулага, культуры і духоўных традыцый.


