Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду

09.12.2022

9 снежня 2022 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна ў рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў аб тым, што перажыла наша Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Навучэнцы змаглі наведаць выставы, прысвечаныя ахвярам генацыду, якія арганізаваны ў школьных бібліятэках. Таксама пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі ля стэндаў «Генацыд беларускага народа» больш падрабязна даведаліся аб злачынствах нямецкіх акупантаў на тэрыторыі Валожынскага раёна. Навучэнцы разам з педагогамі ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду.

Задайте вопрос