Зімовыя канікулы з бібліятэкай - гэта весела, пазнавальна і незвычайна. Віктарыны, навагоднія канфеці, выставы - святы, калейдаскопы фантазій – усё гэта падрыхтавалі бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэкі для сваіх юных чытачоў.
Сёння навучэнцам малодшых класаў мы прапанавалі адправіцца ў пераднавагодняе падарожжа ў розныя куткі планеты. Дзеці даведаліся пра тое, як адзначаюць гэта цудоўнае свята жыхары іншых краін, якія незвычайныя, цікавыя і нават часам пацешныя навагоднія традыцыі існуюць у розных народаў: прыбраць пальму, выкінуць халадзільнік з акна, выкупацца ў халодным моры і перасяліць рыбу ў іншы вадаём…
Але якія б традыцыі не існавалі для сустрэчы Каляд і Новага года, бясспрэчна адно – гэта тыя нешматлікія святы, якія збліжаюць людзей усёй планеты, робячы свет дабрэй і лепш.


