Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Работнікі сацыяльнай сферы ўрачыста адзначылі сваё прафесійнае свята

05.01.2023

Сёння ў раённым Цэнтры культуры ўшаноўвалі работнікаў сацыяльнай службы раёна. Прадстаўнікі гэтай прафесіі ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасці - міласэрнасць, спачуванне, дабрыню. Штодня яны дораць душэўнае цяпло тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

Павіншаваць з прафесійным святам людзей, якія дапамагаюць не толькі па прафесіі, а па закліку душы, прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльнай абароне Алег Семянчук, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія цесна працуюць з сацыяльнай сферай.

- У сістэме сацыяльнай абароны Валожынскага раёна працуе каля 400 чалавек. Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, сіла духу, мудрасць і працавітасць дапамагаюць знаходзіць выхад у самых складаных жыццёвых сітуацыях. Вы абараняеце інтарэсы нашых грамадзян, надаючы шмат увагі тым, хто па розных абставінах не можа сам паклапаціцца пра сябе, людзям з інваліднасцю, дзецям, пажылым, – адзначыў Ігар Шакун.- Пра тое, што ваша служба працуе на належным узроўні, сведчыць поўная адсутнасць скаргаў ад насельніцтва ў райвыканкам. Гэта дарагога варта!

Ігар Уладзіміравіч таксама падкрэсліў, што нялёгкая штодзённая праца патрабуе ад прадстаўнікоў гэтай прафесіі асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць. «Разам у адной сістэме мы працуем ужо чацвёрты год, - сказаў Ігар Шакун.- Вядома, здаровым і моцным людзям складана зразумець важнасць вашай працы. І толькі калі нешта ў жыцці адбываецца, пачынаеш разумець, наколькі ганаровая ваша прафесія».

05 01 23 87

05 01 23 87

З нагоды прафесійнага свята Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны сацыяльныя работнікі Тэрэса Ралавец, Людміла Магала, санітар Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Дзмітрый Шырвель. Падзяка старшыні райвыканкама аб'яўлена галоўнаму бухгалтару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталлі Сухорскай, галоўнаму бухгалтару ВТЦСАН Жане Красоўскай, загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяне Акушко, кухоннаму рабочаму Ракаўскага дома-інтэрната Алене Рыжой.

05 01 23 89

Цёплыя словы прысутным адрасаваў і дэпутат парламента Алег Семянчук.

- Сацыяльная служба Валожынскага раёна шмат у чым служыць прыкладам другім рэгіёнам рэспублікі ў тым, якой яна павінна быць, – адзначыў народны выбраннік. - Самае галоўнае - што тут працуюць прафесіяналы: людзі з добрым сэрцам і клапатлівымі рукамі. Гэта бачаць і пра гэта кажуць падапечныя. Вельмі складана з боку ацаніць працу сацыяльнага работніка. Толькі акунуўшыся ў паўсядзённае жыццё, дзе вы кожны дзень сутыкаецеся з чужымі праблемамі, бедамі, цяжкасцямі, горам і адзінотай і робіце ўсё магчымае і немагчымае, каб дапамагчы людзям выйсці з сітуацыі, можна зразумець яе важнасць. Вялікі дзякуй кожнаму, хто з гонарам усё гэта выконвае.

05 01 23 89

За высокі прафесіяналізм падзякай старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны сацыяльныя работнікi Ларыса Садоўская, Наталля Паплаўская, Наталля Макей, Людміла Тачко, кіроўца Івянецкага дома-інтэрната Юрый Варакса і санітарка Марына Сцяпко, санітарка Ракаўскага дома-інтэрната Тамара Башаркевіч і шэф-кухар Марыія Раманчык.

05 01 23 89

05 01 23 89

05 01 23 89

Падзяку за нялёгкую, але вельмі важную і патрэбную справу выказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Ракавец, дырэктар ТЦСАН Галіна Рай, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай. Заслужаныя ўзнагароды з іх рук атрымалі 18 работнікаў сацыяльнай галіны раёна.

05 01 23 89

Ну а выдатны святочны настрой падарылі канцэртныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў раённага цэнтра культуры.

05 01 23 89

05 01 23 89

05 01 23 89

05 01 23 89

valozhin.by

Задайте вопрос