Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Канікулы з карысцю: экскурсію для школьнікаў правялі ў Валожынскім РАУС

06.01.2023

Міліцыянеры арганізавалі для навучэнцаў Суднікоўскай сярэдняй школы прафарыентацыйную экскурсію. Яна пачалася з наведвання музея РАУС.

Тут часова выконваючы абавязкі пасады намесніка начальніка па IРiКО маёр міліцыі Леанід Гіль расказаў вучням аб гісторыі мясцовай міліцыі, службовых буднях супрацоўнікаў, іх дасягненнях. У музеі сабраны дзясяткі экспанатаў. Гэта дакументы, фатаграфіі, узнагароды, газетныя публікацыі, узоры міліцэйскай формы розных эпох.

06 01 23 82

Падлеткі разгледзелі ўніформу вартавых парадку, сродкі сувязі, якімі карысталіся супрацоўнікі міліцыі розных гадоў. Цікавасць у хлопцаў выклікаў матацыкл «Урал» 1961 года выпуску. Са стэндаў на дзяцей глядзелі фатаграфіі тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны аддаў сваё жыццё за свабоду Радзімы, хто прайшоў Афганскую вайну.

06 01 23 83

06 01 23 83

Паказалі хлопцам умовы працы супрацоўнікаў, распавялі аб падраздзяленнях і службах міліцыі. Яркую цікавасць у рабят выклікалі ўзоры спецыяльных сродкаў і зброі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі не толькі ўбачыць, але і патрымаць у руках міліцэйскі рыштунак, з дапамогай якога раскрываюцца злачынствы, затрымліваюцца злачынцы, ажыццяўляецца ахова грамадскага парадку: шлем, аўтамат, пісталет, спецыяльны шчыт і многае іншае.

06 01 23 83

06 01 23 83

06 01 23 83

06 01 23 83

Магчымасць «апрабаваць» на сабе ці сябрах кайданкі, патрымаць у руках дубінку, праверыць, ці спрацуе металашукальнік, калі паднесці яго да невялікіх металічных прадметах, прымерыць на сябе бронекамізэльку – усё выклікала цікаўнасць. Пабывала група і ў ізалятары часовага ўтрымання.

06 01 23 83

Экскурсія скончылася прафілактычным выступленнем супрацоўнікаў міліцыі. Дзецям нагадалі правілы бяспечных паводзін у час канікул.

06 01 23 83

Наведванне РАУС пакінула шмат пазітыўных момантаў у школьнікаў. Яны даведаліся аб службах, якія маюцца ў райаддзеле, і аб тым, якія мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў супрацоўнікі міліцыі праводзяць.

valozhin.by

Задайте вопрос