У гэтыя хвіліны ў Барысаве праходзіць фінал абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы сацыяльны работнік Міншчыны». Павіншаваць з прафесійным святам і пажадаць фіналістам удачы прыехалі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч і намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.
Сацыяльны работнік Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Маляўская прадстаўляе наш рэгіён на гэтым конкурсе.

Фота: з адкрытых крыніц і асабістага архіва Марыны Міляўскай
Нагадаем, што адборачны тур праходзіў у горадзе Стоўбцы і сабраў прадстаўнікоў гэтай няпростай прафесіі з усіх куткоў Мінскай вобласці. Удзельнікі прайшлі тры этапы: «візітная картка», у якім гледачам і журы была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з кожнай з удзельніц; «веданне сваёй справы» — дэманстрацыя прафесійных навыкаў; «творчы конкурс», з дапамогай якога ўдзельніцы змаглі раскрыцца з творчага боку і прадэманстраваць свае таленты ў паэзіі, песнях і танцах. З усімі заданнямі Марына Феліксаўна справілася на выдатна. Пажадаем ёй поспеху ў фінале.
Будзе дапоўнена


