Новая традыцыя: дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы» стартавала ў Валожынскім раёне.
Да віншаванняў пажылых людзей далучыліся грамадскія аб'яднанні «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Хлопцы віншуюць з навагоднімі і каляднымі святамі, арганізуюць забаўляльныя праграмы, сустрэчы, дораць падарункі.
Сустрэча «Ад усёй душы» прайшла 6 студзеня 2023 года ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна», на якую былі запрошаны Шакун Марыя Антонаўна, Пуркалік Ядвіга Іванаўна і Кунцэвіч Соф'я Іванаўна.
Як раз напярэдадні Калядаў Шакун М.А падарыла цудоўныя вершы і натхняючы настрой.
Піянеры і члены «БРСМ» сталі арганізатарамі і ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Аб традыцыях святкавання Новага года і Каляд падзяліліся ўдзельнікі сустрэчы. Разам з хлопцамі госці прымалі ўдзел у віктарыне, жадалі адзін аднаму шчасця і выканання жаданняў. Ад галоўнага персанажа - Дзеда Мароза - прагучалі шчырыя пажаданні здароўя, міру, цяпла і выгоды. Здавалася б, такія простыя, але вельмі важныя словы.


