Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «Ад усёй душы»

06.01.2023

Яснае сонечнае надвор'е сёння спрыяла валанцёрам ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». У рамках акцыі «Ад усёй душы» яны наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну. У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.

Задайте вопрос