У Валожынскім раёне дадзены старт трэцяму этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка.
Удзельнікаў алімпіяды вітала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала. Са словамі пажадання выступіў Базылеў Дзмітрый Фёдаравіч, старшыня журы.


