У абласным мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу работнікаў сацыяльнай абароны, падзякай старшыні Мінскага абласнога камітэта адзначана Галіна Аноп - начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама.

Галіна Віктараўна працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама з 1984 года. У яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс.
Нагадаем, што галоўнае дзеянне адбывалася ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры горада Барысава. Усе цёплыя словы, якія гучалі ў гэты дзень са сцэны, былі адрасаваны працаўнікам сацыяльнай абароны.


