У рамках акцыі «Ад усёй душы» валанцёры Суднікоўскай сярэдняй школы наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну.
У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ў Суднікаўскай сярэдняй школе. Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.

Таксама хлопцы наведалі інваліда вайны Лабецкую Галіну Фёдараўну, павіншавалі яе Зз Новым годам і Калядамі, пажадалі ёй здароўя, дабрабыту, праводзіць час у прыемных клопатах і ў асяроддзі добрых людзей.
Педагогі і навучэнцы Пугачоўскай сярэдняй школы павіншавалі з Новым годам і Калядамі Шніп Марыю Вікенцьеўну.


