Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень адчыненых дзвярэй у каледжы

09.01.2023

5 студзеня 2023 года ў нашым каледжы прайшоў «Дзень адчыненых дзвярэй», у якім прынялі ўдзел школьнікі горада і Валожынскага раёна. Навучэнцы школ пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне, наведалі навучальныя кабінеты, майстэрні, інтэрнат, музей.

Госці атрымалі магчымасць не толькі акунуцца ў атмасферу нашай навучальнай установы, але і задаць пытанні адміністрацыі і выкладчыцкаму складу, даведацца пра ўмовы прыёму і навучання.

Перад школьнікамі выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Сцяпанаўна Жытарук, пажадаўшы выпускнікам зрабіць правільны выбар у свеце прафесій.

09 01 23 52

09 01 23 52

vspl.minsk-region.edu.by

Задайте вопрос